blender_chat (blender_chat) wrote,
blender_chat
blender_chat

Как КПСС добилась независимости Беларуси

Вчера в Беларуси был очередной "праздник" / Ровно 30 лет назад КПСС* по инициативе БНФ провозгласила суверенитет БССР. Хотя в конституции БССР было написано "Белорусская Советская Социалистическая Республика - СУВЕРЕННОЕ советское социалистическое государство"

* - ВС БССР, в котором подавляющее большинство составляли члены КПСС (88,1 % получили члены КПБ-КПСС)

А вот что вспоминает координатор Оппозиции БНФ в Верховном Совете XII созыва Валентин Голубев про придание конституционного статуса декларации о суверенитете 25 августа 1991 года:

"Практычна супраціву не было. Тут ужо стала зусім зразумела: тое, што робіцца ў Маскве, можа нанесці шкоду асабіста ім. Абсалютная большасць беларускіх камуністаў апынулася на нацыянальных пазіцыях. Калі пачала ўзнікаць пагроза маёмасці Беларусі, яны пачалі казаць, што «мы Маскве нічога не аддамо». Быў супраціў з боку толькі некалькіх буйных партыйных чыноўнікаў. Калі стала зразумела, што ў Расіі пачнецца расследаванне дзеянняў ГКЧП, што раскрыццё іх паводзінаў можа адбыцца з Масквы, беларускія камуністы пачалі хутка дыстанцыравацца ад цэнтра і падтрымліваць ідэю незалежнасці. Партыйныя функцыянеры разумелі, што калі атрымаць незалежнасць, то можна захаваць сваё пануючае становішча ў гаспадарчай сферы і структурах выканаўчай улады. Калі ў Расіі назіраліся велізарнейшыя змены, то ў Беларусі адбылася толькі адна змена – замест Дземянцея стаў Шушкевіч. Вось і ўсё. Астатнія чыноўнікі засталіся на сваіх месцах, пры сваіх пасадах. Былыя партыйныя функцыянеры працягвалі кіраваць ўрадам, КДБ, войскам, МУС. Акрамя таго, у гады перабудовы, калі была дазволеная дзейнасць кааператываў, амаль усе партыйныя кіраўнікі знайшлі сабе месца ў гэтых прыватных прадпрыемствах. Яны былі яшчэ камуністамі і адначасова ўжо сталі капіталістамі. І ніхто не хацеў прыцягваць да сябе ўвагі, усе стараліся схаваць сябе асабіста, схаваць сваю ўласнасць. Такім чынам, партыю яны выкінулі, а ўсё астатняе – уладу, палажэнне, маёмасць – захавалі".
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic
  • 0 comments