blender_chat (blender_chat) wrote,
blender_chat
blender_chat

Недомайдан и как "путриоты" поддерживают "русофобов"

У нас в Минске начался второй акт буржуазного марлезонского балета -- типо "майдан". Самое хреновое, что власти поотрубали интернет, ВКонтакте и Телеграм, Ютуб и Гугл вообще не работают, остальные сайты переодически не грузятся, скорость низкая. Хотя sudmed.ru грузит отлично все время))) Кстати это и странно, т.к. как можно вспомнить, Роскомнадзор не смог заблокировать Телеграм, а наши как то смогли, ибо если бы они полностью отрубили интернет (отключив через Белтелеком или с помощью какого-нибудь РЭБ, то все бы отключилось, а так выборочно).
Кроме этого, уже второй вечер-ночь в Минске бузят "майданутые" (и сегодня наверняка будут) "за честные выборы". Для тех кто не в курсе, выходят они в основном по призыву телеграм канала сбежавшего в Польшу Степки Путило (оно же нешто, ой то есть NEXTA), русофоб и такие жу свядомые группы.
Вон что оно уже отжигает. Тоже самое было на майдане в Украине, сам лично помню, как мне затирали про "шеврон российского ОМОНа".

Так же очень неймется и хочется сакральных жертв. Один небесный двухсотый уже есть, хотя информацию о "первой крови" фейкомет NEXTA постить стал с 8 августа, когда "убитый ОМОНом" сбежал из больницы, потом позавчера ночью появился еще один "задавленный ОМОНом", который на следующий день давал интервью.
И вот вчеравечером наконец-то польские получили реального 200, при чем о нем сообщил не польский брехун, а само МВД -- по данным ментов какой-то онжедети попытался кинуть в ОМОН "неустановленное взрывное устройство", но сам взорвался на нем. Хотя протестуны выдвигают версии, что может его светошумовой грантой ухерачили в голову. Но это ладно. Самое интересное, это другое - это забастовки. Как мы и предсказывали, либерально-консервативная "оппозиция" никаких "всеобщих забастовок" не смогла организовать. Утеряны давно связи с рабочим движением. Но стихийные забастовки имеют место. Вчера какой-то движение было на БМЗ, а вот сегодня Минский электротехнический завод имени Козлова вышел на забастовку. Несмотря что требование рабочих довольно аморфные "за честные выборы" и "остановить репрессии", но забастовка, несомненно, это не бесполезный "майдан". Либеральная оппозиция хоть и пытается использовать рабочий класс в своих целях, но рабочий класс, если втягивается в процесс, то просто так его снова отсранить назад не получится. Да, забастовки стихийные, но стихийность -- поле для работы рабочей партии.

Теперь о том, как "русофилы" поддерживают "русофобов".
На примере chervonec_001 можно данный факт увидеть. Я лично называю это "лукофобией" - создание негативного "культа личности" Лукашенко, который представляется чуть ли не исчадием ада, из-за которого все беды в стране (такое есть и в отношении Путина), хотя на самом деле, для меня и Путин, и Лукашенко, - всего лишь чиновники в буржуазном государстве. Итак, chervonec_001 с недавнего времени стал активно топить за противников Лукашенко -- вначале это был глава газпромовского банка, который в бытность еще главой поддерживал националистические проджекты газпромовской денюжкой. Но Бабрику засадили в застенки, и тогда Червончик стал завуалировано топить за Светлану Тихановскую. И нелько Червонец, удивительно в сети кучу якобы россиянский патриотов стали топить за данную даму. И делать вид, будто оппозиционные кандидаты "пророссийские", а протестуны-националисты, которые выходят на улицу с БЧБ-флагами против Лукашенко только потому, что желают побыстрее "интегрироваться с Россией" (что не дает Лука!111!)

Теперь открываем программу Тихановской https://tsikhanouskaya2020.by/moya_programma/ ничего интересного на ней нет, но есть ссылка на развернутый вариант

И там тоже ничего интересного нет. Пустая либерально-консервативная программа - все продать, все оптимизировать.
Но на данном сайте есть ссылка на оригинал. Дело в том, что Тихановская вообще никто, все ее действия она делает по указке. Когда у Тихановской спросили, как она относится к декоммунизации, то она стала переспрашивать, ибо не знала что такое "декоммунизация". Так вот, изначально, она прямо ссылалась на "реанимационный пакет реформ" (который писали разные люди, в основном соросята, но участвовали и левые - зеленые), но потом они сделали выжимку из данной программы, убрав от туда откровенные антироссийские пункты. Но на сайте мы можем найти внизу ссылку на "пакет".

Всем интересующимся ради интереса рекомендую почитать этот бред http://zabelarus.com/

А теперь всем "патриотам России" предлагаю оценить программу якобы "пророссийских кандидатов", которые выступают против "русафоба Лукашенко". Если кто не может в белорусский язык, то если кратко: кроме "все продать и все оптимизировать (в т.ч. больничные койки (sic!) а писали это уже во время пандемии!!!), "пророссийские кандидаты" хотят провести декоммунизацию, дерусификацию, выйти из всех союзов с Россией, войти в ЕС и НАТО, закрыть все российские и сми и повышать "национальную свядомасть белорусов", т.е. развивать национализм, гнобить русский язык, ударится в "афтокефальный" клерикализм. То есть именно "хотим как в Украине", о чем и говорил Тихановский.

Сітуацыя як унутры краіны, так і вакол яе, складаецца неспрыяльным чынам для нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Асноўнымі пагрозамі для нацыянальнай бяспекі выкліканы ростам агрэсіўнасці знешняй палітыкі Крамля, удзелам Беларусі ў постсавецкіх інтэграцыйных праектах пад эгідай Расіі, дамінаваннем расійскіх медыя ў інфармацыйнай прасторы і невысокім узроўнем нацыянальнай свядомасці беларусаў.
Асноўнымі напрамкамі рэфармавання існуючай дзяржаўнай палітыкі з’яўляюцца: выхад з інтэграцыйных аб’яднанняў з удзелам Расіі; захаванне і развіццё нацыянальнай культурнай спадчыны, беларускай мовы; устойлівы эканамічны рост; высокі ўзровень і якасць жыцця грамадзянаў; дэмакратычны лад кіравання.
У выніку рэфармавання зменшацца пагрозы знешняга ўмяшання і дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне, спробаў раскалоць грамадства і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі.

ПРАБЛЕМЫ, НА РАШЭННЕ ЯКІХ СКІРАВАНА РЭФОРМА

1. Агрэсіўная знешняя палітыка Крамля.
Дзеля рэалізацыі сваіх рэвізіянісцкіх, імперскіх планаў Крэмль актыўна выкарыстоўвае:
• эканамічны ды энэргетычны шантаж,
• інфармацыйны ціск,
• распаўсюд фэйкавых навінаў ды дэзынфармацыі,
• таксычнае ўздзеянне на эліту ды грамадзтва,
• фальсыфікацыю гісторыі з мэтай маніпуляцыі грамадзкай свядомасцю,
• штучнае правакаванне ды распальванне ўнутраных канфліктаў.
Расейскае кіраўніцтва выкарыстоўвае канцэпцыю “рускага міру” дзеля ўзмацнення кантролю Масквы ў Беларусі. Асновай для гэта часта з’яўляецца расійская мова і расійская праваслаўная царква.
Крэмль актыўна дастасоўвае метады “мяккай сілы”: НДА, фабрыкі думкі, СМІ, блогеры, сацыяльныя сеткі, абмены ды стажыроўкі ў Расіі.

2. Адсутнасць дэмакратыі, свабоды слова, свабоды сходаў ды іншых базавых свабодаў.
Незалежныя СМІ знаходзяцца пад жорсткім ціскам. Грамадзянская супольнасць і палітычная апазыцыя сутыкаюцца з жорсткімі абмежаваннямі сваёй дзейнасці і пераследам. У краіне больш за два дзесяцігоддзі няма свабодных і сумленных выбараў.

3. Невысокі ўзровень нацыянальнай свядомасці і дамінаванне расійскай мовы.
Поўная няздольнасць дзяржаўных ідэолагаў і дзяржСМІ канкураваць з прапагандай расійскіх медыя: расейскае тэлебачанне і радыё фактычна дамінуюць у інфармацыйным полі Беларусі.

4. Праблемны стан беларускай эканомікі.
Беларуская эканоміка сутыкаецца са значным зносам асноўных фондаў ды тэхналагічным адставаннем не толькі ад сусветных лідэраў, але і ад суседзяў – краінаў ЕЗ.

5. Сяброўства Беларусі ў інтэграцыйных наднацыянальных утварэннях, дзе дамінуе Расея — Саюзнай дзяржаве, АДКБ, ЕўрАзЭС, СНД.
У складзе АДКБ беларусам пагражае ўцягванне ва ўзброеныя канфлікты ў Сярэдняй Азіі, а таксама па ўсім сьвеце. Праз удзел у АДКБ існуе пагроза выкарыстаньня азіяцкіх або расійскіх войскаў на нашай тэрыторыі. Прыналежнасьць да АДКБ таксама замінае мадэрнізацыі войска.

6. Змена прыярытэтаў і акцэнтаў у знешняй палітыцы Еўрапейскага Саюза.
ЕС сутыкаецца з нечуванымі міграцыйнымі выклікамі і наступствамі Брэкзыта. Многія краіны ЕС шукаюць кампрамісаў з Крамлём.
ЗША не з’яўляюцца рэальным гарантам незалежнасці Беларусі, нягледзячы на прагрэс у двухбаковых стасунках і цвёрдай прыхільнасці Вашынгтона да незалежнасці і сувэрэнітэту Беларусі.

АСНОЎНЫЯ МЭТЫ / ЗАДАЧЫ РЭФОРМЫ

Асноўнай мэтай рэфармавання сектару нацыянальнай бяспекі з’яўляецца неадкладная мабілізацыі і кансалідацыя грамадзтва з мэтай абароны незалежнасці і сувэрэнітэту.
Задачы:
• умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, падвышэння патрыятызму ды нацыянальнай годнасці;
• аб’яднанне грамадства на аснове дэмакратычных каштоўнасцяў і ідэі пабудовы незалежнай Беларусі;
• змяншэнне ўплыву Крамля на Беларусь праз інфармацыйныя, эканамічныя, інтэграцыйныя і гуманітарныя чыннікі;
• выхад з постсавецкіх інтэграцыйных аб’яднанняў з дамінаваннем Расіі;
• інтэграцыя ў заходнія палітычныя, эканамічныя і вайсковыя структуры (ЕС, НАТА).

АСНОЎНЫЯ КРОКІ ПА РЭАЛІЗАЦЫІ КАНЦЭПЦЫІ

Першачарговыя захады (да 2021 году):

1. У палітычнай сферы:
• выхад з “Саюзнай дзяржавы”, Еўразійскага саюзу, Мытнага саюзу ды іншых інтэграцыйных утварэнняў, дзе дамінуе Расея;
• забарона прарасійскіх арганізацыяў, дзейнасць якіх супярэчыць нацыянальным інтарэсам, а таксама расійскіх фондаў ды арганізацыяў, што фінансуюць такія структуры;
• увядзенне крымінальнай адказнасці за публічныя выказванні, што аспрэчваюць існаванне асобнай беларускай нацыі і/або яе гістарычнага права на ўласную дзяржаву. Увядзенне крымінальнай адказнасці за публічныя абразы беларускай мовы;
• маніторынг сіламі грамадзянскай супольнасці дзейнасці пракрамлёўскіх ініцыятыў у Беларусі;
• ажыццяўленне памежнага і мытнага кантролю на мяжы з Расеяй.

2. Забарона на продаж расейскім кампаніям аб’ектаў беларускай інфраструктуры.

3. У інфармацыйнай сфэры:
• вызваленне незалежных СМІ ад ціску ды кантролю з боку дзяржавы, забеспячэнне свабоды СМІ і свабоды слова ў Беларусі;
• забарона трансляцыі ў Беларусі публіцыстычных грамадзка-палітычных ды навіновых праграмаў, створаных расійскімі тэлеканаламі;
• уключэнне ў стандартны тэлевізійны пакет абавязковых агульнадаступных тэлеканалаў Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны;
• аднаўленне сталай дзейнасці Грамадзкай каардынацыйнай Рады ў сфэры масавай інфармацыі.

4. У вайсковай сфэры:
• выхад з АДКБ, вяртанне поўнага кантролю Беларусі над уласнымі сістэмамі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны;
• вывад з тэрыторыі Беларусі расійскіх вайсковых аб’ектаў — вузла сувязі ў Вілейцы і радыёлакацыйнай станцыі пад Баранавічамі;
• пашырэнне патрыятычнага выхавання ў беларускім войску;
• перавод выхаваўчай працы ў войску на беларускую мову;
• развіццё памежнай інфраструктуры на межах з краінамі ЕС, падвышэнне прапускной здольнасці памежных пераходаў.

5. У экалагічнай сфэры:
• забарона ўводу ў эксплуатацыю ды закрыццё новых шкодных вытворчасцяў у Брэсце, Магілёве, Светлагорску;
• апублічванне вычарпальнай праўдзівай інфармацыі адносна будаўніцтва, бяспекі ды эксплуатацыі Астравецкай АЭС;
• правядзенне шырокай грамадзкай дыскусіі адносна лёсу Астравецкай АЭС.

6. У сацыяльнай сферы:
• падвышэнне заробкаў ды паляпшэнне ўмоваў працы працаўнікоў аховы здароўя і адукацыі.

7. У культурніцкай сферы:
• папулярызацыя нацыянальных герояў з ухілам на XIX i XX стагоддзі;
• папулярызацыя асобы Кастуся Каліноўскага як палітычнага заснавальніка сучаснай беларускай нацыі, як сімвала змагання беларусаў за свабоду і незалежнасць і як постаці, што павінна кансалідаваць вакол сябе ўсіх адданых каштоўнасцям нацыянальнага адраджэння і незалежнасці краіны.

Сярэднетэрміновыя задачы (да 2025 году):

1. У палітычнай сфэры:
• рэформа выбарчага заканадаўства, правядзенне вольных, сумленных і справядлівых выбараў парламенту краіны;
• фармаванне Нацыянальнай гвардыі дзеля аховы парламенту і захавання канстытуцыйнага ладу ў краіне;
• фармаванне Нацыянальнай Службы Бясьпекі, падсправаздачнай парламенту;
• аднаўленне незалежнасці судоў ад выканаўчай улады;
• ажыццяўленне грамадзянскага кантролю, у першую чаргу з боку парламенту, над Узброенымі Сіламі;

2. У эканамічнай сфэры:
• дыверсіфікацыя паставак энэрганосбітаў, зніжэнне долі Расеі як пастаўшчыка энэрганосбітаў у Беларусь да 50% ад агульнага аб’ёму імпарту энэрганосбітаў;
• пашырэнне выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энэргіі;
• рэалізацыя дзяржаўнай Праграмы па энэргазберажэнні, зніжэнне энэргаспажывання і пераходу на мясцовыя віды паліва;
• будаўніцтва новага нафтаперапрацоўчага заводу ў Наваполацку, арыентаванага на лёгкую нафту;
• уключэнне Беларусі ў праграмы супрацоўніцтва ў межах ініцыятывы Трохмор’я з мэтай падрыхтоўкі неабходных дакументаў, праграмаў і інфраструктуры для далучэння Беларусі да будучай сістэмы паставак звадкаванага газу з ЗША ва Усходнюю Еўропу;
• прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў з забаронай набыцця кампаніямі з доляй расейскага капіталу большай за 20%, стварэнне ўмоваў дзеля прыцягнення наўпроставых замежных інвестыцый;
• пабудова сучасных чыгуначных шляхоў ды магістральных аўтастрадаў Кіеў-Мінск-Вільня, Львоў-Брэст-Гродна-Вільня, Віцебск-Полацк-Дзвінск-Рыга.

4. У інфармацыйнай сферы:
• усталяванне для кабельнага вяшчання максымальна дапушчальнай долі тэлеканалаў, у вытворчасці якіх удзельнічае замежная краіна, у 50% ад агульнай колькасці прапанаваных у пакеце тэлеканалаў;
• падвышэнне ўзроўню якасці беларускіх нацыянальных тэлеканалаў, стварэнне адмысловых грамадзка-палітычных ды гістарычных праграм;
• рэтрансляцыя нацыянальнымі тэлеканаламі навукова-папулярных, забаўляльных ды навіновых праграмаў краінаў ЕЗ, Брытаніі, Канады, ЗША, Аўстраліі.

5. У вайсковай сфэры:
• пераход на стандарты НАТА;
• падрыхтоўка вайсковых кадраў з накіраваннем беларускіх вайскоўцаў у адпаведныя навучальныя ўстановы ды цэнтры краінаў НАТА;
• перавод на беларускую мову ўсёй жыццядзейнасці беларускага войска (служба, баявая работа, тэхнічнае абслугоўванне і г.д.);
• наданне беларускім вайсковым часткам і навучальным установам імёнаў беларускіх нацыянальных герояў;
• фармаванне беларускіх узброеных сілаў з чатырох інтэгральных частак:
1. ядро з прафэсіянальных вайскоўцаў, якія служаць на кантрактнай аснове;
2. грамадзяне, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу;
3. добраахвотныя тэрытарыяльныя адзінкі, сфармаваныя грамадзянамі, якія захоўваюць цывільныя заняткі, але праходзяць пэрыядычныя вучэньні, і могуць быць хутка мабілізаваныя;
4. рэзервы – усе прыдатныя да службы грамадзяне мужчынскага полу, якія прайшлі вайсковую падрыхтоўку падчас тэрміновай службы.
• змена сістэмы падрыхтоўкі вайскоўцаў падчас тэрміновай службы і рэзэрвістаў. Фокус на патрыятычным выхаванні і набыцці неабходных навыкаў.
• змена працягласці абавязковай тэрміновай службы да 6-ці месяцаў;
• колькасць Узброеных Сілаў без уліку рэзэрвістаў у межах 75,0 тыс. – 80,0 тыс.
• уладкаванне належнай інфраструктуры на мяжы Беларусі з Расеяй;

6. У экалагічнай сфэры:
• стварэнне спрыяльных эканамічных ўмоў дзеля інвеставання ў праекты атрымання энэргіі з узнаўляльных крыніцаў ды перапрацоўкі і другаснага выкарыстання адкідаў;
• рэабілітацыя забруджаных радыяцыяй тэрыторый.

7. У сацыяльнай сфэры:
• стварэнне ўмоў для вяртання беларусаў, што працуюць за мяжой, перадусім — дактароў і мэдычных работнікаў, высокакваліфікаваных спецыялістаў іншых прафесій;
• спрыянне вяртанню нашчадкаў нашых суайчыннікаў, што з’ехалі з Беларусі да моманту аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці, праз прыняццё закону аб карце суайчынніка – беларуса замежжа;

8. У культурніцкай сфэры:
• вяртанне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай, гарантаванне правоў нацыянальных меншасцяў на адукацыю і ажыццяўленне культурніцкіх мерапрыемстваў на роднай мове;
• распрацоўка і ажыццяўленне адміністрацыйных ды фінансавых мераў стымулявання беларускамоўных СМІ, кнігавыдавецтва, культурніцкага жыцця. Вяртанне дзяржаўных даплат за навучанне і выхаванне на беларускай мове ў дашкольных, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах.
• правядзенне комплекснай дэкамунізацыі і дэсаветызацыі Беларусі;
• беларусізацыя рэлігійнага жыцця ўсіх хрысціянскіх канфесій ды іншых рэлігіяў;
• беларусізацыя сістэмы адукацыі ўсіх узроўняў і формаў;
• аднаўленне рэгістрацыі, статусу і дзяржаўнага фінансавання Нацыянальнага Дзяржаўнага Гуманітарнага Ліцэя імя Якуба Коласа з захаваннем акадэмічных свабодаў для выкладчыкаў, навучэнцаў і бацькоў; стварэнне філіяў НДГЛ ва ўсіх абласных гарадах;

Доўгатэрміновыя мэты (да 2030 году):

• стварэнне скразной беларускамоўнай сыстэмы адукацыі ад дзіцячых садкоў да ўнівэрсытэтаў;
• аднаўленне Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы як нацыянальнай альтэрнатывы Беларускаму Экзархату РПЦ Маскоўскага патрыярхату;
• выкананне Беларуссю ўсіх крытэраў сяброўства ў ЕС і НАТА, падача адпаведных заявак аб сяброўстве ў гэтых структурах;
• забеспячэнне доўгатэрміновай харчовай бяспекі праз дывэрсыфікацыю паставак у краіну прадуктаў, стварэнне харчовага запасу, мадэрнізацыю сельскагаспадарчай вытворчасці, развіццё фермерскіх гаспадарак.
• узмацненне супрацоўніцтва і фармаванне стратэгічнага партнёрства ў ымежах Балта -Чарнаморскай супольнасці, фармаванне ды арганізацыйнае афармленне адпаведнага рэгіянальнага міждзяржаўнага блоку;
• рэалізацыя праграмы дывэрсыфікацыі паставак энэрганосбітаў з абмежаваннем долі пастаўшчыкоў любой з краінаў максымум 30% аб агульнага аб’ёму імпарту энэрганосбітаў.
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic
  • 8 comments